Ва Украіне пад Івана-Франкоўскам прарвала нафтаправод


Удзень 30 верасня каля вёскі Стрымба ў Івана-Франкоўскай вобласці адбыўся прарыў нафтаправода, у выніку чаго на паверхню выцеклі нафтапрадукты, паведамілі ў ДСНС. Вядома аб пяцёх пацярпелых.

Пад Івана-Франкоўскам прарвала нафтаправод. Крыніца: blacklist2477 / Telegram

У выніку выбуху загарэўся жылы дом. Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелі 5 чалавек – трое дарослых і двое дзяцей. Іх шпіталізавалі, паведаміў мэр Надвірна Зіновій Андрыёвіч. Шмат нафты трапіла ў раку Стрымбу.

«17:00 блізу с. Стрымба Надвірнянскага раёну, адбыўся парыў нафтаправода (дыяметрам 150 мм) з наступным разлівам нафтапрадуктаў уздоўж ручая на плошчы 100 м кв і гарэннем, з распаўсюджваннем агню на прыватны дом», – гаворыцца ў паведамленні ДСНС.

Цяпер засаўкі на нафтаправодзе перакрытыя. На месцы працуюць ратавальнікі. Паведамляецца, што над сялом узняўся густы дым.

Пад Івана-Франкоўскам прарвала нафтаправод. Крыніца: blacklist2477 / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў