У Беларусі зменяцца правілы падачы дакументаў у візавыя цэнтры Польшчы


Візавы цэнтр «VFS Global» паведаміў пра змены ў правілах падачы дакументаў. Звярнуцца па візу ў любым горадзе Беларусі больш не атрымаецца.

Польская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Новае правіла пачне дзеяць 2 кастрычніка. З таго дня выбар візавага цэнтру будзе залежаць ад месца жыхарства, пазначанага ў пашпарце.

Падаць дакументы ў Менску, Магілёве і Гомлі змогуць тыя, хто зарэгістраваны ў сталічным рэгіёне, Магілёўскай і Гомельскай вобласцях адпаведна.

Зарэгістраваным у Берасцейскай вобласці трэба звяртацца ў візавыя цэнтры ў Берасці, Баранавічах або Пінску.

Праўда, выключэнне зрабілі для Горадні і Ліды – там, як і раней, можна будзе падаць дакументы, не зважаючы на месца прапіскі.

У «VFS Global» таксама паведамілі, што ўладальнікі біяметрычных пашпартоў пры звароце ў цэнтры ў Менскай і Берасцейскай вобласцях мусяць дадаткова прынесці дакумент, што пацвярджае рэгістрацыю паводле месца жыхарства.

Раней такі тэрытарыяльны падзел датычыў толькі замежных грамадзянаў, а беларусы маглі падаваць дакументы на візу ў любым цэнтры.

Hавiны
Польшча адмаўляецца ад візавых пасярэднікаў. МЗС кажа, што ўлічвае патрэбы беларусаў
2023.09.29 19:29

15 верасня Міністэрства замежных справаў Польшчы абвесціла, што будуць скасаваныя кантракты з усімі кампаніямі-пасярэднікамі, якія прымаюць дакументы на візы. У каментары «Белсату» ведамства пры гэтым падкрэсліла: выкананне гэтага рашэння вымагае часу. У міністэрстве таксама запэўнілі, што без візаў беларусы не застануцца.

Крыніцы выдання «RMF FM» кажуць, што Польшча наогул не будзе скасоўваць дамоваў з візавымі цэнтрамі ў Беларусі, Турэччыне і Украіне, каб не ствараць перашкодаў беларусам, украінцам і турэцкім студэнтам.

Агляд
«Калі не хочаце сапсаваць візавай гісторыі, прасіце італьянскі шэнген». Як атрымаць турыстычную візу?
2023.09.21 17:46

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў