Літва мяняе правілы падачы на нацыянальныя візы


Візавыя цэнтры Літвы ў Беларусі спынілі прыём заяваў на нацыянальныя візы. Прыём заяваў на працоўныя візы быў спынены 15 чэрвеня, а з 28–29 чэрвеня візавыя цэнтры перасталі прымаць дакументы на нацыянальныя візы і на іншых падставах.

Французская віза. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Гэта звязана з новым парадкам выдачы нацыянальных візаў, які набывае моц 1 ліпеня.

Звяртацца па нацыянальныя візы можна будзе толькі праз вонкавага пастаўлялльніка паслуг, абранага Дэпартаментам міграцыі. Заявы на візы трэба будзе падаваць праз MIGRIS – на сайце migracija.lt.

Атрымаць літоўскую нацыянальную візу можна будзе непасрэдна на тэрыторыі Літвы або ў некаторых іншых краінах (напрыклад, у Грузіі і Арменіі).

Парадак падачы заяваў на атрыманне шэнгенскіх візаў з 1 ліпеня не зменіцца.

Hавiны
Латвія спыняе выдачу любых візаў расейцам
2023.06.26 21:40

Латвія спыніла выдачу любых візаў грамадзянам Расеі з 26 чэрвеня ў сувязі з апошнімі падзеямі ў РФ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў