Запазычанасць суб’ектаў гаспадарання за банкаўскія крэдыты за 2023 год дасягнула амаль 52,4 млрд рублёў. Гэта на 7 млрд больш, чым у 2022 годзе, паведамляе Нацбанк.
Больш за палову крэдытнай запазычанасці прыпадае на прадпрыемствы апрацоўчай прамысловасці – каля 27,5 млрд рублёў. За 2023 год гэтая лічба вырасла на 5 млрд.
Сярод лідараў у крэдытных запазычанасцях гандаль – прадпрыемствы вінаватыя банкам 10,6 млрд рублёў, а таксама сельская гаспадарка – 3,6 млрд рублёў.
На доўгатэрміновыя крэдыты прыпадае 48 % ад агульнай сумы запазычанасці, гэта прыкладна 25,1 млрд рублёў. Асноўны абʼём – гэта кароткатэрміновыя крэдыты (27,3 млрд рублёў).
Ася Саковіч belsat.eu