Двое беларусаў спрабавалі вывезці 500 кг металу з зоны адчужэння


Каля 5 гадзін раніцы суботы, 29 ліпеня, памежнікі заставы «Хойнікі» затрымалі ў зоне адчужэння ля мяжы і Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка двух мужчын на аўтамабілі з прычэпам, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэту.

Двое беларусаў спрабавалі вывезці 500 кг металу з зоны адчужэння. Крыніца: gpkgovby / Telegram

Пагранічнікі заўважылі двух парушальнікаў, якія перамяшчаліся на аўтамабілі, з дапамогай тэхнічных сродкаў аховы граніцы. Тыя ехалі каля адселенай вёскі Пучын Брагінскага раёну.

Пры затрыманні пагранічны нарад знайшоў у іх машыне каля 500 кг лому чорнага металу, сабранага на забруджанай тэрыторыі. Яны хацелі вывезці метал з заказніка.

Верагодна, чорны метал збіраліся прадаць на лом.

Затрыманыя аказаліся жыхарамі Брагінскага раёну. Іх перадалі супрацоўнікам Хойніцкага РАУС з аддзелу аховы тэрыторыі зон радыеактыўнага забруджвання. Дзеянням мужчын будзе дадзена прававая ацэнка.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў