Аўтамабільнае паліва зноў патаннее ў Беларусі


У Беларусі з 2 траўня яшчэ на адну капейку патаннее аўтамабільнае паліва. Аб змяненні коштаў паведамляе «Белнафтахім».

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС «Беларусьнафта» на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь. 28 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Гэта ўжо сёмае зніжэнне коштаў на паліва з пачатку года. Цяпер кошты на бензін і дызель на АЗС будуць наступнымі:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2,27 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра – 2,37 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра – 2,59 рубля;
  • дызельнае паліва – 2,37 рубля.

Гэта дзявятае зніжэнне коштаў на аўтамабільнае паліва з пачатку года. Раней кошты зніжаліся 7, 14, 21, 28 сакавіка, 4, 11, 18 і 25 красавіка – кожны раз таксама на капейку.

Аднак да гэтага з 29 чэрвеня 2022 года цэны не мяняліся, а раней перыядычна раслі кожны раз на 2 капейкі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў