Літоўскі эксперт крытыкуе заяву Валера Сахашчыка


Днямі прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык заявіў, што са сваіх крыніцаў мае інфармацыю: Менск і Масква плануюць супраць Літвы аперацыю. У тым ліку з выкарыстаннем ядравай зброі.

Валер Сахашчык заявіў: «Я валодаю інфармацыяй, што цалкам сур’ёзна разглядаецца сцэнар і ўжыванне тактычнай ядравай зброі і вайсковай аперацыі, скіраванай на Літву. Прычым інфармацыю я маю як з Беларусі, гэтак і з Расеі. Пытанні адпрацоўваюцца практычныя, у тым ліку дэзактывацыі мясцовасці пасля ўжывання ядравай зброі».

Літоўскі вайсковы эксперт Аўрымас Навіс у каментары для праграмы «ПраСвет» скептычна паставіўся пра заяву адносна ядравай зброі, назваўшы гэта гульнямі Расеі. Як і да магчымасці беларускага войска атакаваць праціўніка на мяжы:

«Канвенцыйная атака вельмі неверагодная. Калі мы будзем разглядаць, што цяпер робяць збройныя сілы Беларусі, там разгорнутыя дзве брыгады. Паводле вайсковай логікі, два батальёны абараняюць дзве брыгады, у нас – дзве брыгады і палова трэцяй. Вось вам і простая матэматыка. Лукашэнка – не рэальная пагроза».

Падрабязнасці – у праграме «ПраСвет».

belsat.eu

Стужка навінаў