У Беларусі паўторна прызналі экстрэмісцкімі сацсеткі «Хай Так TV». Аднаго разу было мала?


У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі з’явіліся сацсеткі гумарыстычнага праекту «Белсату» «Хай Так TV». Цікава, што гэтыя сацсеткі там ужо былі.

Вокладка праграмы «Хай Так TV». Калаж з фота: скрыншот «Дождь»; kremlin.ru. Крыніца: БЕЛСАТ LIFE / YouTube

Згодна з інфармацыяй у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, 20 лютага суд Лідскага раёну пастанавіў прызнаць «экстрэмісцкімі» telegram-канал «Хай так TV» і Instagram-акаўнт «hajtaktv», а таксама лагатып праекту.

Гэтыя каналы ўжо былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» 30 студзеня судом Кастрычніцкага раёну Віцебску. Таксама такі статус тады атрымалі старонкі праекту ў Facebook, «УКантакце», сацсетцы «X» і агрэгатар спасылак на відэазапісы з YouТube-каналу «БЕЛСАТ LIFE» у сэрвісе «Linktree».

«Кожную суботу ў вечаровы эфір «Белсату» раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта «Хай Так TV» – самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне», – гаворыцца ў апісанні праекту.

Глядзіце «Хай Так TV» кожную суботу а 20:25 «без рэгістрацыі, СМС і пачуцця самазахавання».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў