«Наша Ніва»: у Менску КДБ зладзіў аблаву на адвакатаў


У Менску адбылася аблава на адвакатаў. Прыходзілі прыблізна да дзесяці асобаў, паведамляе «Наша Ніва». Паводле звестак выдання, рэйд зладзіў КДБ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Большасць адвакатаў пасля аблавы адпусцілі. Што стала прычынай, пакуль не вядома. Сярод версіяў – пераслед за данаты.

«By_Help» паведамляе, што тым, хто данаціў «ByPol» або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, «цяпер пагражае не выплата адкупных у старазовым памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму – гэта да 15 гадоў турмы».

«By_Help» падкрэслівае, што тым, хто данаціў «ByPol» або іншым фондам дапамогі, адзіны спосаб заставацца ў бяспецы, – выезд з Беларусі.

Hавiны
«By_Help»: тым, хто данаціў, цяпер пагражае справа аб «здрадзе дзяржаве»
2024.02.27 16:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў