Заробкі ў Беларусі працягнуць расці ў 2024 годзе – ЕАБР


Заробкі беларусаў будуць расці ў 2024 годзе праз павышэнні для бюджэтнікаў і за кошт попыту на працоўную сілу, мяркуюць аналітыкі Еўразійскага банку развіцця.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Рост заробкаў у снежні 2023 года крыху запаволіўся ў параўнанні з лістападам, але агулам заставаўся высокім.

«Рэальная заработная плата ў Рэспубліцы Беларусь вырасла на 12 % год да года ў снежні 2023 года пасля 13,8 % год да года ў лістападзе. Тэмпы росту заработнай платы ў намінальным выражэнні [без уліку інфляцыі. – Заўвага рэд.] па-ранейшаму застаюцца высокія: 18,6 % год да года ў снежні ў параўнанні з 19,9 % год да года ў лістападзе. Паскарэнне інфляцыі ў снежні таксама паўплывала на зніжэнне тэмпаў росту рэальнай заработнай платы. На фоне павышэння базавай стаўкі, якая вызначае заробак у бюджэтным сектары, на 6,4 % з 1 студзеня 2024 года, а таксама высокага попыту на працоўную сілу, чакаем захавання росту заработнай платы ў 2024 годзе», – піша ЕАБР.

Паводле прагнозу Еўразійскага банку развіцця, інфляцыя таксама паскорыцца: з 5,2 % у 2023 годзе да 8 % у 2024-м. ВУП Беларусі вырасце на 2 % у 2024 годзе, мяркуюць у ЕАБР. Гэта адзін з самых нізкіх паказнікаў сярод краінаў ЕАЭС. Меншы толькі прагноз для Расеі – 1,5 %.

Таксама становішча беларускай эканомікі будзе вельмі моцна залежаць ад Расеі і таго, наколькі там будуць гатовыя купляць беларускія тавары.

Hавiны
«Ну і што?» – міністр гандлю пра страты прадпрыемстваў ад рэгулявання цэнаў
2024.01.20 15:03

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў