Цэлую сям’ю затрымалі ў Гомлі за «здраду дзяржаве»


Сілавікі затрымалі сям’ю з чатырох чалавек нібыта за здраду дзяржаве, паведамляе «Гомельская Вясна». 

Будынак СІЗА № 3 у Гомлі, Беларусь.
Фота: Naviny.by

Затрыманыя – Прохаравы Васіль Васілевіч (працаўнік будоўлі) і Ларыса Іванаўна (санітарка ў ГГКБ № 3), а таксама двое іхных дзяцей. Гэта Анастасія (медсястра ў абласной лякарні) і Павел (працаўнік будоўлі).

Усіх абвінавачваюць паводле артыкулу 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Якія дзеянні прыпісваюцца сям’і, праваабаронцам невядома. Кожнаму з затрыманых пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Разбор
«Здрада Лукашэнку, а не Беларусі». Новы закон уводзіць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў
2023.03.14 21:43

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў