У Беларусі чакаецца да 36 градусаў спёкі


Белгідрамет выступіў з папярэджаннем аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве. У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

Пляж на Камсамольскім возеры. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Удзень 28 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягае +30.. +34 °С, месцамі на поўдні будзе да +36 °С.

29 чэрвеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер нямоцны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +17.. +22 °С, днём ад +24 °С на паўночным усходзе да +34 °С на паўднёвым захадзе краіны, месцамі па Берасцейшчыне +35.. +36 °С.

30 чэрвеня ўначы ў асобных раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер нямоцны. Тэмпература паветра ноччу +14.. +21 °С, днём ад +26 °С на паўночным усходзе да +34 °С на паўднёвым захадзе краіны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў