Расея нанесла ракетны ўдар па Палтаўскай вобласці


Увечары 28 студзеня Расея распачала чарговую паветраную атаку на Украіну з выкарыстаннем ракетаў і дронаў.

У выніку расейскай атакі ракета трапіла ў прамысловы аб’ект у Крамянчугскім раёне. Пра гэта паведамляе кіраўнік Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Філіп Пронін.

«Другі дзень запар праціўнік атакаваў Палтаўскую вобласць. Паводле папярэдніх звестак, зноў ёсць трапленне ў прамысловы абʼект у Крамянчугскім раёне», – распавёў Пронін у сваім Telegram-канале.

«Суспільне» піша пра серыю выбухаў у Палтаве. Паветраная трывога абвяшчалася таксама ў Кіеве.

Пра пацярпелых нічога не паведамляецца.

Паветраныя сілы ЗСУ папярэджваюць, што ўвечары 28 студзеня расейскія вайскоўцы запусцілі дроны-камікадзэ «Shahed» у кірунку Кіраваградчыны і Мікалаеўшчыны.  Вынікі атакі пакуль невядомыя. Працуюць сілы супрацьпаветранай абароны.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў