З вуліц Парыжу прыбіраюць пракатныя самакаты. Іх лёс вызначылі 7 % гараджанаў


Пракат электрасамакатаў будзе забаронены ў французскай сталіцы з 1 верасня. Лёс гэтай паслугі вызначылі падчас галасавання, у якім узялі ўдзел усяго 7 % зарэгістраваных выбарнікаў. «Электрычныя самакаты дажываюць свае апошнія дні», – піша выданне newsinfrance.com.

Людзі ездзяць на самакатах у Лошыцкім парку. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

У гэты сезон на вуліцах Парыжу было 15 тысячаў электрасамакатаў. Паслугу надавалі тры кампаніі. У іх засталіся лічаныя дні, каб прыбраць усе транспартныя сродкі. Газета «Le Monde» паведаміла, што фірмы перавязуць свае самакаты ў іншыя гарады Францыі, а таксама ў іншыя краіны ЕЗ, у тым ліку ў Польшчу. Надалей кампаніі плануюць развіваць сэрвіс арэнды электраровараў.

Лёс самакатаў у Парыжы вызначылі падчас галасавання, у якім узялі ўдзел толькі 7 % выбарнікаў (крыху больш за 100 тысячаў жыхароў сталіцы). Амаль 90 % з іх выступілі за забарону, і ўлады з такім вынікам пагадзіліся, назваўшы гэта «перамогаю мясцовай дэмакратыі». Праціўнікі электрасамакатаў палічылі гэты транспарт небяспечным.

Парыж стане першай сталіцаю ў Еўразвязе, дзе пракат электрасамакатаў будзе пад забаронаю.

Hавiны
У Беларусі забаранілі пераходзіць чыгунку ў навушніках
2021.09.25 12:47

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў