У Беларусі забаранілі пераходзіць чыгунку ў навушніках


Чыгуначны вакзал. 22 красавіка 2021. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Міністэрства транспарту і камунікацый сваёй пастановай №21 ад 23 ліпеня, якая 25 верасня апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, абнавіла правілы знаходжання грамадзян каля чыгункі.

Цяпер пры пераходзе праз шляхі па пешаходных пераходах забаронена карыстацца «мабільнымі тэлефонамі, навушнікамі, планшэтамі, відэаплэерамі, аўдыяплэерамі і таму падобным, ролікавымі канькамі». Самакаты, ровары, скутары і іншыя сродкі перамяшчэння неабходна каціць побач з сабой.

Пры набліжэнні цягнікоў неабходна адысці ад крайняй рэйкі не менш як на 2 метры.

Таксама забараняецца блакаваць шляху, падкладаць на іх староннія прадметы, размалёўваць рухомы склад, высоўвацца з вокнаў і дзвярэй, карыстацца мабільнымі тэлефонамі, планшэтамі і таму падобным на адлегласці менш за 1 метр ад краю платформы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў