У менскім метро адбыўся збой у руху цягнікоў


На сіняй лініі менскага метрапалітэна адбыўся збой у руху цягнікоў. Прычынаю стаўся «інцыдэнт з пасажырам» на станцыі «Плошча Леніна», паведамляецца ў Telegram-канале падземкі.

Станцыя менскага метро «Плошча Леніна».
Фота: gohome.by

Здарэнне адбылося каля 9-й раніцы. Праз інцыдэнт на Маскоўскай лініі спыняўся рух цягнікоў. Зараз метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

Колькі часу не было руху, не паведамляецца. Таксама не ўдакладняецца, які гэта быў інцыдэнт: выпадковае падзенне на рэйкі або спроба самагубства. Няма інфармацыі і пра стан пацярпелага.

Hавiны
У Менску адбылося задымленне на станцыі метро «Кастрычніцкая», рух цягнікоў быў спынены
2022.02.11 08:50

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў