З 28 сакавіка бензін і дызельнае паліва на беларускіх АЗС патаннеюць на 1 капейку. Аб змяненні коштаў паведаміў канцэрн «Белнафтахім». Гэта ужо чацвёртае зніжэнне коштаў з пачатку года.
Цяпер кошты на бензін і дызель на АЗС будуць наступнымі:
АІ-92-К5-Еўра – 2,32 рубля;
АІ-95-К5-Еўра – 2,42 рубля;
АІ-98-К5-Еўра – 2,64 рубля;
Дызельнае паліва – 2,42 рубля.
Да гэтага кошты паліва зніжаліся 7, 14 і 21 сакавіка, кожны раз на 1 капейку. У выніку за месяц бензін АІ-92-К5-Еўра панеў на 1,7%, АІ-95-К5-Еўра – на 1,6%, АІ-98-К5-Еўра – на 1,5%, дызель – на 1,6%.