Трактары на магістралі ў Францыі і апоўзень у Кітаі. Фатаграфіі тыдня


Масаваная атака на Харкаў, апоўзень у Кітаі, забастоўкі фермераў у Францыі – сабралі вынікі тыдня ў фотаздымках.

Журналіст у касцюме Джокера ляжыць перад паліцыянтамі падчас аднадзённага нацыянальнага страйку каля Нацыянальнага кангрэсу супраць рэформаў прэзідэнта Хавіера Мілея. Буэнас-Айрэс, Аргентына. 24 студзеня 2024 года.
Фота: Agustin Marcarian / Reuters / Forum
Французскія фермеры блакуюць шашу A-9 падчас дэманстрацыі, скліканай французскім прафсаюзам фермераў FDSEA з патрабаваннем павысіць заробкі, увесці дадатковыя ільготы і субсідыі ад дзяржавы для галіны. Нім, Францыя. 25 студзеня 2024 года.
Фота: Sylvain Thomas / AFP / East News
Ратавальнікі шукаюць пад заваламі зніклых людзей пасля апоўзня. Колькасць ахвяраў дасягнула 44 чалавек. Правінцыя Юнь-Нань, Кітай. 22 студзеня 2024 года.
Фота: AFP / East News
УВАГА! ШАКАВАЛЬНЫ ЗДЫМАК! Парамедыкі надаюць дапамогу параненаму мужчыну, пацярпеламу праз масаваны ракетны абстрэл Харкава. У выніку атакі ў Харкаве загінулі 10 чалавек, пацярпелі больш за 60, у тым ліку 6 дзяцей. Праз дзень абвесцілі жалобу па ахвярах трагедыі. Харкаў, Украіна. 23 студзеня 2024 года.
Фота: Yevhen Titov / Anadolu Press / Abaca Press / Forum
Выгляд засмечанага каналу, запоўненага пенаполістыролам і аднаразовым пластыкам у Лагасе, Нігерыя. 23 студзеня 2024 года.
Фота: Benson Ibeabuchi / AFP / East News
Пажарнікі пераводзяць дух падчас ліквідацыі пажару ў прыватным шпіталі ў Тэгеране. Прычыну пажару яшчэ высвятляюць. Тэгеран, Іран. 25 студзеня 2024 года.
Фота: Fatemeh Bahrami / Anadolu Press / Abaca Press / Forum
Бразільская серфінгістка Мая Габэйра на хвалі падчас спаборніцтваў «Nazare Big Wave Challenge» на пляжы Прая-ду-Нортэ. Горад Назарэ вядомы як месца, дзе ўтвараюцца адныя з самых вялікіх і ўражвальных хваляў. Назарэ, Партугалія. 22 студзеня 2024 года.
Фота: Miguel Riopa / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў