Сяргей Чалы: Для ўладаў паўтарэнне дэвальвацыі раўнаважна самазабойству


Замест чарговай дэвальвацыі ўлады Беларусі могуць перайсці да нефікасаванага курсу валюты.

Сёлета попыт на замежную валюту павялічыўся амаль на дваццаць адсоткаў. Відавочна, што незалежна ад таго, як складаецца сітуацыя, насельніцтва не верыць, што курс на наступны год можа ўтрымацца ў заяўленых межах.

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што ўлады Беларусі не пойдуць на чарговую дэвальвацыю: “Гэта абсалютна самазабойчы крок. Ва ўрадзе і Нацбанку сядзяць не самазабойцы, таму гэтага не будзе. Пасля мінулай [дэвальвацыі] беларусы паўгода не маглі прыйсці ў сябе. Другая дэвальвацыя можа паставіць крыж на даверы да нацыянальнай плацежнай сістэмы”.

Паводле эксперта, усё, пра што можа ісціся, – гэта паступовы пераход да плыўкага, нефіксаванага курсу: “І гэта была б правільная захада для эканомікі. Але нашыя эканамічныя ўлады чамусьці лічаць, што чым даўжэй яны будуць сцвярджаць, што курс фіксаваны, тым сітуацыя будзе больш стабільная”.

Адзначаецца не толькі рэкорд пакупкі, але і рэкордная розніца паміж пакупкай і продажам. Людзі, прыбыткі якіх дазваляюць ашчаджаць частку грошай, разглядаюць наяўную валюту як альтэрнатыву дэпазіту.

belsat.eu
https://youtu.be/TAJv_kWn_ts

Глядзі таксама
Каментары