На ўваходзе ў касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Горадні на святочнай імшы 24 снежня працаваў АМАП у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.
Раней міліцыя паведаміла, што «забяспечыць парадак» у перыяд калядных набажэнстваў.
«На тэрыторыі Гарадзенскай вобласці пройдуць набажэнствы, удзел у якіх прыме вялікая колькасць грамадзянаў. Для забеспячэння грамадскага парадку паблізу храмаў будуць несці службу працаўнікі міліцыі», – напісалі ў міліцыі.
Таксама яны збіраліся кантраляваць дарогі і шукаць нецвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць аб падазроных прадметах.
СП, belsat.eu