У Беларусі забаранілі прадукцыю Арарацкага каньячнага заводу. Але не каньяк «Арарат»


Пастанова галоўнага санітарнага лекара Беларусі ад 19 сакавіка забараняе ўвозіць, прадаваць і захоўваць прадукцыю армянскага ТАА «Арарацкі каньячны завод». Але ў забароне вінаваты не каньяк, а папулярны «Арарат» вырабляе іншы завод.

Прадукцыя «Арарацкага каньячнага заводу»
Прадукцыя Арарацкага каньячнага заводу.
Скрыншот: Araratcognacfactory.am

Забарону ўвялі праз тое, што ў складзе гранатавага віна «Айрум» знайшлі звесткі, якія не адпавядалі фактычнаму складу. У віне аналіз выявіў фарбавальнік азарубін (Е122), якога на этыкетцы не было. Праз гэта забаранілі ўвозіць усю прадукцыю Арарацкага каньячнага заводу, а імпарцёру загадалі вярнуць ці ўтылізаваць прадукцыю заводу.

Гэты завод вырабляе розныя віды моцных алкагольных напояў, якія традыцыйна называюць каньякамі, але вядомы каньяк «Арарат» робіцца не Арарацкім каньячным заводам, а іншым прадпрыемствам, Ерэванскім каньячным заводам. Яго прадукцыі не забаранялі.

Каньяк – асаблівы від брэндзі з аднайменнай камуны ў Францыі. У Савецкім Саюзе словам «каньяк» называлі любы брэндзі, блізкі паводле тэхналогіі да французскага каньяку. «Арарат» насамрэч фармальна не каньяк, а арбун (Արբուն), хоць яго з 1997 года выраблялі паводле тэхналогіі, блізкай да класічнай французскай.

Hавiны
Урад Беларусі працягнуў контрсанкцыі на тавары з несяброўскіх краінаў яшчэ на год
2023.12.27 09:20

У Беларусі забараняюць імпарт ці экспарт тавараў не толькі з санітарных прычынаў. Гэтак, пастанова Савету Міністраў ад 22 сакавіка, апублікаваная 26 сакавіка, працягнула яшчэ на паўгода забарону на вываз з Беларусі або за межы Еўразійскага эканамічнага саюзу больш як 250 відаў тавараў.

З Беларусі нельга без адпаведнага сертыфікату аб паходжанні або ліцэнзіі вывозіць шматлікія віды медычных, прамысловых і побытавых тавараў, ад пральных машынаў да ядравых рэактараў, ад адходаў стальной вытворчасці да смартфонаў, ад ровараў да трактароў, ад чыгуначных вагонаў да цэпелінаў.

У Еўразвязе тым часам заклікаюць забараніць імпарт беларускага і расейскага збожжа, але пакуль не могуць ухваліць нават мыта на аграрную прадукцыю з Беларусі і Расеі.

Агляд
Згарэлыя МАЗы, прарваныя трубы і не толькі. Як прайшоў першы няякасны месяц Года якасці
2024.02.01 07:22

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў