У Беларусі памёр актывіст Уладзімір Сяргееў


У нядзелю 24 сакавіка памёр дэмакратычны актывіст Уладзімір Сяргееў. Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Артур Фінькевіч.

Уладзімір Сяргееў.
Крыніца: Артур Фінькевіч / Facebook

«Вядома, што Уладзь ляжаў у Мар’інагорскім шпіталі на ШВЛ, а пасля памёр», – піша Артур Фінькевіч.

Уладзіміру Сергееву было 37 гадоў. У яго засталася дачка.

«Уладзь далучыўся да дэмакратычнага руху ў 2006 годзе. У розныя гады з’яўляўся актывістам шэрагу дэмакратычных арганізацый – “Маладога Фронту”, “Маладой Беларусі”, “Маладых Дэмакратаў”, “Гавары праўду”, “Альтэрнатывы”. Быў удзельнікам большасці масавых маніфестацыяў беларускай апазіцыі другой паловы 2000-х – пачатку 2010-х гадоў.

У 2008 годзе, Уладзь быў фігурантам “Працэсу чатырнаццаці” [суд за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў. Сяргееў быў пакараны штрафам у 100 базавых велічыняў нібыта за падрыхтоўку масавых беспарадкаў. – Рэд.]», – расказвае Фінькевіч.

Рэдакцыя «Белсату» выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Сяргеева.

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў