У Беларусі праз галалёд абвесцілі штармавое папярэджанне


«Белгідрамет» абвесціў штармавое папярэджанне з увагі на слізкія дарогі. Узровень небяспекі – памаранчавы. ДАІ перайшла на ўзмоцнены рэжым працы і заклікала да «стрыманага стылю кіравання».

Наступствы ДТЗ з аўтобусам у Віцебскай вобласці. 24 лістапада 2023 года.
Фота: МНС Беларусі / Telegram

Паводле МУС, за содні ў ДТЗ загінулі 3 чалавекі, 17 пацярпелі.

У пятніцу ў Гарадоцкім раёне на Віцебшчыне ў аварыю трапіў турыстычны аўтобус Віцебск – Пецярбург. У салоне былі 26 асобаў, у тым ліку два кіроўцы. Шасцёра пасажыраў і адзін кіроўца пацярпелі, іх даставілі ў шпіталь у Віцебску, паведамілі ў МНС. Паводле папярэдніх звестак, аўтобус сутыкнуўся з цяжкавіком, што стаяў на абочыне.

Сёння ў Беларусі абвесцілі штармавое папярэджанне – трэці дзень запар: 23 лістапада – праз моцны снег і вецер, 24-га – з увагі на моцны вецер, а сёння – праз галалёдзіцу.

ДАІ перайшла на ўзмоцнены рэжым працы, заклікала кіроўцаў прытрымлівацца «стрыманага стылю кіравання», пазбягаць рэзкіх манеўраў і быць асабліва пільнымі каля пешаходных пераходаў.

Hавiны
У Магілёўскай вобласці маршрутка з пасажырамі вылецела ў кювет і перакулілася
2023.10.26 20:43

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў