Польшча правядзе вайсковыя вучэнні каля межаў з Беларуссю і Расеяй


Польскае войска 26 верасня пачне ваенныя вучэнні ŻUBR-23 паблізу ад беларускай і расейскай межаў. Вучэнні пройдуць на палігонах і тэрыторыі чатырох прыгранічных ваяводстваў: Падляскага, Мазавецкага, Люблінскага і Вармінска-Мазурскага, паведамляе партал «Onet».

Польскія вайскоўцы. Крыніца: gov.pl

Тактычная частка вучэнняў адбудзецца 26–29 кастрычніка.

Паблізу ад усходняй польскай мяжы чакаецца інтэнсіўнае перамяшчэнне войска і тэхнікі, што можа выклікаць цяжкасці для кіроўцаў цывільных аўтамабіляў. Жыхароў заклікаюць трымацца на бяспечнай адлегласці ад вайсковых калонаў, не фатаграфаваць жаўнераў і тэхніку. Таксама ў некаторых месцах абсталююць агнявыя кропкі.

У супрацы з мясцовымі службамі правядуць праверку сістэмы рэагавання на сітуацыю і правераць сірэны трывогі. Польскае войска будуць суправаджаць паліцыя і пажарная служба.

Мэтай вучэнняў называюць умацаванне супрацы арміі з мясцовымі адміністрацыямі, а таксама праверка баяздольнасці падраздзяленняў.

Hавiны
У Магілёве выставяць блокпасты, могуць страляць. Гэта вучэнні
2023.10.25 13:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў