У Вінніцкай вобласці ў выніку ранішніх ракетных удараў загінулі 5 чалавек


Раніцай 25 красавіка па ўсёй Украіне была абвешчаная паветраная трывога. У выніку расейскіх абстрэлаў Жмэрынкі і Казатына ў Вінніцкай вобласці 5 чалавек загінулі і яшчэ 18 атрымалі раненні, паведаміла Вінніцкая абласная пракуратура ў Facebook.

Абстрэльвалі чыгуначную інфраструктуру.

«Раніцай 25 красавіка расейскія акупацыйныя войскі абстралялі ракетамі абʼекты транспартнай інфраструктуры паблізу гарадоў Жмэрынка і Казатын Вінніцкай вобласці. У выніку варожага абстрэлу папярэдне 5 чалавек загінулі, 18 параненыя (інфармацыя ўдакладняецца!)», – напісалі ў ведамстве.

Следчыя СБУ распачалі крымінальныя справы паводле артыкулу «Наўмысныя дзеянні, учыненыя з мэтай змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны, што прывялі да гібелі людзей і іншых цяжкіх наступстваў».

Раней старшыня праўлення Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын паведамляў, што расейскія войскі раніцай 25 красавіка абстралялі 5 чыгуначных станцыяў у цэнтры і на захадзе Украіны і што ёсць пацярпелыя.

Інтэрв’ю
Палітолаг аб сітуацыі ў Крамлі: «Немагчыма наогул дасягнуць ніякага пагаднення»
2022.04.25 15:21

АД belsat.eu

Стужка навінаў