У Менску скарачаюць колькасць дзесяцікласнікаў і павышаюць колькасць студэнтаў каледжаў


Колькасць базавых дзясятых класаў будзе скарачацца. Пра гэта расказаў старшыня камітэту адукацыі Менгарвыканкаму Андрэй Стрыгельскі, паведамляюць «Минск-Новости».

Вучні старэйшых класаў у піянерскіх гальштуках выносяць дзяржаўны сцяг на ўрачыстай лінейцы ў адной са школ у Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

«Мы робім стаўку на прафесійнае навучанне, а таксама на прафілізацыю на ўзроўні старэйшай школы. Калі пяць гадоў таму ў каледжы сыходзіла крыху больш як 20 % выпускнікоў базавай школы, то сёлета мы наблізімся да лічбы ў 50 %», – заявіў чыноўнік.

Паводле яго, праца ў пытаннях прафарыентацыі праводзіцца сістэмна на працягу навучальнага года. Яна ўключае наведванне ўстановаў прафесійнай адукацыі, майстар-класаў, сустрэчы з будучымі наймальнікамі.

«У старшакласнікаў ёсць магчымасць сваімі рукамі паспрабаваць нешта зрабіць у рамках той ці іншай спецыяльнасці», – заявіў Андрэй Стрыгельскі.

Ён таксама раіў абітурыентам трэба звярнуць увагу на магчымасці навучання на ўмовах мэтавай дамовы.

Сёлета ў Менску другую ступень агульнай сярэдняй адукацыі заканчваюць больш як 21 тыс. Навучэнцаў.

Нагадаем, што Міністэрства адукацыі плануе скараціць набор абітурыентаў у менскія ВНУ. Пра гэта на калегіі камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму 5 сакавіка распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў