Ціханоўская прапанавала далучыць дэмакратычную Беларусь да Рады Еўропы


Святлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня. Там яна прапанавала пачаць працаваць над дарожнай мапай далучэння дэмакратычнай Беларусі да Рады Еўропы.

Святлана Ціханоўская на пленарнай сесіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу 25 студзеня 2024 года.
Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

«Мы можам намеціць неабходныя крокі і рэформы і пачаць працаваць над імі ўжо зараз. Уступленне ў Раду Еўропы стане нашым першым крокам на шляху да Еўрапейскага саюзу», – сказала Святлана Ціханоўская.

Кіраўніца АПК яшчэ ў траўні 2023 года заяўляла, што дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць за ўступленне Беларусі ў Раду Еўропы. І Рада Еўропы фармалізавала адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі праз стварэнне кантактнай групы.

Па выніках сустрэчы Рада Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, дзе ў тым ліку рэкамендуе «забяспечыць палітычную і матэрыяльную падтрымку і большую вядомасць кантактнай групе Савету Еўропы па супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадзянскай супольнасцю і актывістамі».

Таксама лідарка дэмсілаў нагадала пра рэальнае становішча людзей у Беларусі.

«Рэжым затрымлівае звычайных грамадзянаў толькі за тое, што яны дасылаюць пасылкі з ежай і адзеннем. Іх арыштоўваюць за падтрымку суайчыннікаў за кратамі. І караюць за тое, што яны адпраўляюць ахвяраванні ва Украіну. У Беларусі салідарнасць – гэта злачынства», – сказала Ціханоўская.

Каментар
«Аналітыкі Ціханоўскай». Ці закрыты гэта спіс?
2024.01.25 19:43

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў