Уладальнік «Вкусно – и точка» падаў заяўку на рэгістрацыю брэнда ў Беларусі


Уладальнік рэстаранаў хуткага харчавання «Вкусно – и точка», якія адкрыліся ў Расеі пасля сыходу «McDonald’s», падаў заяўку на рэгістрацыю брэнда ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Аднак пакуль расейская кампанія вырашыла зарэгістраваць у краіне не асноўны гандлёвы знак, а «Доставка – и точка».

Лагатып брэнду «Доставка – и точка». Крыніца: «Вкусно – и точка»

Нагадаем, 11 лістапада мінулага года стала вядома, што «McDonald’s» прыняў рашэнне сысці з беларускага рынку. Рэстараны «McDonald’s» у Беларусі закрыліся 21 лістапада, а з 22 лістапада у гэтых жа будынках павінен быў пачаць працаваць расейскі брэнд «Вкусно – и точка». Аднак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што іх месца павінны заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. Тады 28 лістапада рэстараны адкрыліся без шыльдаў «McDonald’s» або «Вкусно – и точка», а пад назвай юрыдычнай асобы «КСБ Віктары Рэстараны».

«McDonaldʼs» прыпыніў працу ў Расеі 14 сакавіка 2022 года з прычыны вайны ва Украіне. У чэрвені ў Расеі былыя «МакДональдсы» адкрыліся пад брэндам «Вкусно – и точка» – бізнес прадалі прадпрымальніку Аляксандру Говару. Рэстараны пад новым брэндам спрабавалі паўтарыць меню «McDonaldʼs», але дагэтуль не прапанавалі добрага аналагу некаторым стравам.

Меркаванні
«Мы вас не ведаем». Дык чый жа «McDonald’s»?
2022.12.13 13:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў