У Расеі пад новай назвай пачаў працаваць «імпартазамешчаны» «McDonald's»


Першыя 15 рэстаранаў былой сеткі «McDonaldʼs» ізноў адкрыліся ў Маскве і Падмаскоўі пад новай назвай «Вкусно и точка» [«Смачна і кропка» – Рэд. Belsat.eu], перадае «Forbes».

Рэстаран «Вкусно и точка» на адкрыцці ў Маскве, Расея. Крыніца: Бабель / Telegram

Паводле гендырэктара кампаніі ў Расеі Алега Пароева, 13 чэрвеня ў РФ адкрыюцца яшчэ 50 рэстаранаў, а да канца чэрвеня – каля 200.

Але пакуль наведнікам будзе даступнае не ўсё меню. Напрыклад, не будзе бургера «Біг-Мак» і марозіва «МакФлуры».

«McDonaldʼs» прыпыніў працу ў Расеі 14 сакавіка з прычыны расейскай вайны ва Украіне.

Фота
Гісторыя «McDonald’s» у Расеі з 1989 да 2022 года. Фотаздымкі
2022.03.10 12:25

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў