«Мяцеж павінен быць задушаны». Патрыярх Кірыл, Стралкоў і Кадыраў падтрымалі Пуціна


Расейскія чыноўнікі, вайсковыя і рэлігійныя дзеячы 24 чэрвеня выказалі падтрыманне дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, супраць якога выступіў кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Musa Sadulayev / AP Photo / East News

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл перад экстраным зваротам Уладзіміра Пуціна пачаў сваю праграму «Слова пастыра» з пропаведзі пра «здраду і яе наступствы«. А пасля папрасіў маліцца за Пуціна, які, паводле яго, узяў адказнасць за народ. 

Былы міністр абароны «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін), у сваю чаргу, заявіў, што «ў дзейнай сітуацыі кожны сумленны афіцэр, які памятае аб прысязе, абавязаны супрацьстаяць мяцежнікам». Паводле яго, рабіць гэта трэба «незалежна ад таго, як ён ставіцца да дзейнага прэзідэнта, міністра абароны і да г. п». У адказ вагнэраўцы паведамілі, што «Стралкоў сабе ўжо смяротны прысуд падпісаў».

Hавiны
Мяцеж вагнэрацаў: Прыгожын разварочвае калоны. Пуціну дапамог Лукашэнка? Онлайн
2023.06.24 09:57

Агучыў сваю пазіцыю «наконт гэтай гнюснай здрады» і кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

«Мяцеж павінен быць задушаны, і калі для гэтага неабходна прыняць жорсткія меры, то мы гатовыя!» – напісаў ён, дадаўшы, што цалкам падтрымоўвае «кожнае слова» Пуціна. 

Кадыраў заклікаў «згуртавацца ўсім вакол нацыянальнага лідара: вайскоўцам, сілавікам, губернатарам, цывільнаму насельніцтву». Паводле яго, чачэнскія сілавікі і вайскоўцы «ўжо выехалі ў зоны напружанасці».

Таксама ў абарону Пуціна выступілі партыя «Адзіная Расея», шэраг рэгіянальных кіраўнікоў, прадстаўніца МЗС Марыя Захарава, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і іншыя.

Hавiны
«Гэта толькі пачатак». Хадаркоўскі заклікаў расейцаў «дапамагчы людзям пачуць Прыгожына»
2023.06.24 12:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў