ДАІ затрымала п’янага кіроўцу ў майцы «Будет очень интересно». У ім пазналі кантрабасіста Вялікага тэатру


На Telegram-канале апублікавалі, але затым выдалілі відэа з затрыманым п’яным кіроўцам, які ўдзельнічаў у «пакаянным відэа» ў майцы ад прэс-службы Лукашэнкі. Аказалася, гэта сапраўды аматар такіх маек.

Кіроўца каршэрынгавай (арэндаванай) машыны меў 0,87 праміле алкаголю, сцвярджае прадстаўнік ДАІ на відэа. Мужчына кажа, што выпіў 150 грамаў каньяку. Ён кажа гэта ўжо ў памяшканні, на ім майка з фразамі «Будет очень интересно» і «Начинайте шевелиться».

Гэткія майкі нядаўна пачалі прадаваць у Менску, іх рэкламаваў ананімны Telegram-канал «Пул первого», звязаны з прэс-службай Лукашэнкі. Сам Лукашэнка не раз абяцаў адказаць на розныя пытанні пазней з падобнымі фармулёўкамі, але менавіта фраза «Будет очень интересно» была сказаная адносна абяцання пазней адказаць на заявы аб удзеле ягонай прэс-сакратаркі Наталлі Эйсмант і іншых набліжаных да Лукашэнкі ў забойстве Рамана Бандарэнкі. Што прэс-служба Лукашэнкі хацела сказаць «піярам» гэтых словаў, невядома.

«Наша ніва» заўважае, што мужчына на кадрах ДАІ вельмі падобны да кантрабасіста Вялікага тэатру Беларусі і квінтэт «Серэнадзэ» Генадзя Казачэнкі. Той самы Казачэнка ў сацсетках нядаўна хваліўся цэлым наборам маек з крамы прэс-службы Лукашэнкі.

Артыкулы
«Гэта нейкі здзек». Родным Рамана Бандарэнкі нічога не паведамілі аб прыпыненні крымінальнай справы
2021.09.17 14:41

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў