Каля Валожына перакуліўся аўтобус Вільня – Менск. Пацярпелі два пасажыры


ДТЗ з аўтобусам Вільня – Менск адбылося ўначы на аўтатрасе М7 недалёка ад Валожына. Паводле папярэдніх звестак міліцыі, кіроўца заснуў за стырном. У выніку пацярпелі два пасажыры: беларус і грамадзянка Нямеччыны.

Наступствы ДТЗ з аўтобусам Вільня – Менск. Менская вобласць, Беларусь. 23 красавіка 2023 года.
Фота: УУС Менаблвыканкаму / Telegram

Аварыя здарылася а 3:30 на 68-м кіламетры трасы М7 «Менск – Ашмяны – граніца Літвы». 35-гадовы кіроўца быў у стомленым стане і заснуў за стырном, паведаміла УУС Менаблвыканкаму. Аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У салоне былі 45 асобаў. У выніку ДТЗ пацярпелі два пасажыры: 46-гадовы беларус і грамадзянка Нямеччыны, удакладняе mlyn.by.

Інспектары ДАІ распачалі праверку.

Наступствы ДТЗ з аўтобусам Вільня – Менск. Менская вобласць, Беларусь. 23 красавіка 2023 года.
Фота: УУС Менаблвыканкаму / Telegram

Выданне Onliner піша, што пасля аварыі пасажыры выбраліся з аўтобуса, выбіўшы люк на даху. У больніцу на абследаванне адвезлі шасцёх чалавек.

Частка пасажыраў паехала ў Менск на спадарожных машынах. За астатнімі кампанія-перавознік даслала іншы аўтобус.

Hавiны
Здарэнні з аўтобусамі: адзін з’ехаў у кювет, другі сутыкнуўся са снегаўборачнай машынай
2023.03.28 13:27

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў