У Расеі заявілі пра затрыманне падазраваных у тэракце ў «Крокус Сіці Хол»


Прэзідэнту Уладзіміру Пуціну заявілі пра затрыманне 11 чалавек, у тым ліку ўсіх 4 тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце ў «Крокус Сіці Хол». Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Раней дэпутат Дзярждумы Аляксандра Хінштэйна паведаміў, што каля вёскі Хацунь Бранскай вобласці сілавікі спынілі машыну з падазраванымі ў тэракце ў Падмаскоўі.

Паводле дэпутата, машына не спынілася па патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і паспрабавала зʼехаць

«Падчас пераследу была адкрыта страляніна, машына перавярнулася. Адзін тэрарыст быў затрыманы на месцы, астатнія ўцяклі ў лесе. У выніку пошукаў прыкладна ў 3.50 быў знойдзены і затрыманы другі падазраваны. Вышук астатніх працягваецца», – паведаміў Хінштэйн.

Дэпутат сцвярджае, што ў салоне аўтамабіля знойдзены пісталет, магазін да аўтамата Калашнікава і пашпарты грамадзян Таджыкістану.

Telegram-каналы Shot і Baza сцвярджаюць, што адзін з затрыманых атрымаў раненне, яго даставілі ў лякарню.

Раніцай 23 сакавіка Baza паведаміла, што ўсе чацвёра нападнікаў – грамадзяне Таджыкістану. Пасля гэтага МЗС Таджыкістану выступіў з заяваў, у якой заклікаў да адказанага стаўлення да распаўсюджвання інфармацыі аб датычнасці таджыкістанцаў да тэракту.

«Падкрэсліваем, што таджыкскі бок не атрымліваў ад афіцыйных уладаў Расеі пацверджання аб цыркуляванай у цяперашні час фэйкавай інфармацыі аб датычнасці грамадзян Таджыкістана. У сувязі з гэтым просім абапірацца на афіцыйную інфармацыю, якая распаўсюджваецца дзяржаўнымі органамі Расеі», – падкрэслілі ў МЗС.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў