Паўночная Карэя запусціла некалькі крылатых ракет у бок Жоўтага мора


Паўночная Карэя 22 ліпеня запусціла некалькі крылатых ракет у бок Жоўтага мора, паведаміў паўднёвакарэйскі Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў. Запускі адбыліся каля 04:00 паводле мясцовага часу. Пра гэта паведамляе Yonhap.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын паказвае дачцэ міжкантынентальную балістычную ракету. КНДР. 19 лістапада 2022 года.
Фота: kcna.kp

«Нашы ўзброеныя сілы ўзмацнілі назіранне і пільнасць, цесна супрацоўнічаючы са Злучанымі Штатамі і падтрымліваючы цвёрдую гатовасць», – заявілі ў Паўднёвай Карэі, дадаўшы, што яны ўважліва сочаць за дадатковымі дзеяннямі КНДР.

Запускі былі зроблены праз тры дні пасля таго, як Паўночная Карэя запусціла дзве балістычныя ракеты малой далёкасці ў бок Усходняга мора.

Гэта таксама адбылося на фоне абвастрэння напружанасці на Карэйскім паўвостраве, калі ў паўднёвакарэйскі порт упершныю за 40 гадоў зайшла амерыканская падводная лодка, здольная несці ядравую зброю, і пасля першага раўнду паўднёвакарэйска-амерыканскіх перамоваў адносна ядравага пытання. Паўночная Карэя асудзіла гэта, заявіўшы, што прыбыццё падводнай лодкі можа падпадаць пад прававыя ўмовы ўжывання ёю ядравай зброі.

У сакавіку КНДР заявіла, што запусціла стратэгічныя крылатыя ракеты «з выпрабавальнай боегалоўкай, якая імітуе ядравую боегалоўку».

Аналітыка
Хэпі-энду для Беларусі не будзе? Чаму КНДР і сям’я Кімаў дасюль «жывейшая за ўсіх жывых»
2023.07.03 16:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў