Маркетплэйсы «Ozon» і «Wildberries» пачнуць працаваць у самаабвешчанай ДНР


Пра гэта на форуме «Інтэграцыя-2024: перспектывы развіцця новых тэрыторыяў» паведаміў кіраўнік самаабвешчанай ДНР Дзяніс Пушылін.

Адзін з пунктаў выдачы тавараў сеткі «Ozon».
Фота: blizko.by

«Разлічваем [на пачатак працы маркетплэйсаў] найбліжэйшым часам, запыты на наданне памяшканняў і офісаў ужо атрыманыя, прапрацоўваюцца тэхнічныя складнікі», – цытуюць Пушыліна «Ведомости».

У пачатку сакавіка віцэ-прэм’ер Дзяніс Мантураў заявіў, што расейскія маркетплэйсы хутка могуць пачаць працаваць таксама на іншых анексаваных украінскіх тэрыторыях.

Цяпер тавары з маркетплэйсаў у самаабвешчаных ДНР і ЛНР ды ў акупаваных Запарожскай і Херсонскай вобласцях можна купіць у пасярэднікаў, якія дадаюць да кошту тавару ўласны адсотак.

Агляд
Бум маркетплэйсаў у Беларусі: сакрэт поспеху і прагнозы на будучыню
2023.12.02 09:40

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў