IT-сектар працягвае цягнуць эканоміку Беларусі на дно


У 2023 годзе кампаніі ІТ і сувязі сталі галоўным тормазам беларускай эканомікі. Адмоўны ўнёсак сектару склаў мінус 0,9 %. У 2024 годзе сектар «інфармацыя і сувязь» працягвае стрымліваць рост эканомікі, піша Devby.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: cottonbro studio / Pexels

IT-кампаніі атрымалі летась 1,6 млрд руб прыбытку, што на 4 % менш у параўнанні з 2022 годам. У краіне налічылі 24 стратныя фірмы, якія напрацавалі ў мінус 41 мільён рублёў.

Калі аб’ём замежных інвестыцый у 2022-м скараціўся амаль на 30 %, то ў 2023 годзе – амаль на 40 % ці на 160 млн долараў.

Агульны абʼём замежных інвестыцый у ІТ за мінулы год склаў $ 233,6 млн. Інвестыцыі ўпалі фактычна да ўзроўню 2018 года.

Аб’ектыў
Колькасць ІТ-спецыялістаў у Беларусі скарачаецца
2024.02.21 20:45

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў