Чорныя скрыні трапілі ў рукі малайзійскіх экспертаў


Перамовы па перадачы бартавых самапісцаў ад тэрарыстаў малайзійскім экспертам завершаныя. Пасля некалькіх няўдалых спробаў баевікі аддалі чорныя скрыні прадстаўнікам Малайзіі. Гэта адбылося ўначы ў штаб-кватэры адміністрацыі «ДНР» ў прысутнасці журналістаў, піша BBC. Раней тэрарысты адмаўляліся перадаваць скрыні праз «магчымасць фальсіфікацый з украінскага боку».

{movie}Чорныя скрыні трапілі ў рукі малайзійскіх экспертаў |right|17580{/movie}
Паводле чальца Рады нацыянальнай бяспекі Малайзіі, палкоўніка Мухамэда Сакры, самапісцы трохі пашкоджаныя, але знаходзяцца ў добрым стане. Бліжэйшым часам скрыні будуць вывезеныя з тэрыторыі Украіны.
Тым часам два цягнікі з целамі ўсіх 298 пасажыраў «Боінгу» выехалі з Данецка ў Харкаў. Расследванне крушэння ўзначаляць Нідэрланды. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Франс Тымэрманс.

Лятак малайзійскіх авіяліній пацярпеў крушэнне 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Сярод ахвяраў трагедыі былі грамадзяне Нідэрландаў, Малайзіі, Аўстраліі, Інданезіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Бельгіі, Філіпінаў, Канады ды Новай Зеландыі. Улады Украіны, ЗША і лідары Захаду перакананыя, што самалёт быў збіты прарасейскімі баевікамі «Данецкай народнай рэспублікі». Рушэнцы, якія спачатку пацвердзілі збіццё лайнера, зараз адмаўляюць дачыненне да крушэння.
ДР, belsat.eu
Стужка навінаў