Дар'я Домрачава нараджала сваю другую дачку ў Менску


Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава апублікавала здымак з нованароджанай дачкой з менскага радзільнага дома. Пра нараджэнне другога дзіцяці яна паведаміла 17 ліпеня. Беларуская спартсменка замужам за вядомым нарвежскім біятланістам Уле Эйнарам Б’ёрндаленам.

Дар’я Домрачава з нованароджанай дачкой у менскім радзільным доме.
Фота: dadofun / Instagram

У апісанні да фатаграфіі Дар’я Домрачава падзякавала ўсяму персанал 5-га Радзільнага дому Менску, а таксама асобную падзяку выказала некаторым лекарам. «З вялікай падзякай да тых, хто дапамог з’явіцца на свет нашай маленькай крошцы!», – сказана ў пасце. На здымку таксама прысутнічае і бацька дзяўчынкі – легендарны нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б’ёрндален.

Як назвалі дзяўчынку пакуль не паведамляецца.

Пара вядомых біятланістаў Дарʼя Домрачава і Уле Эйнар Б’ёрндален ажаніліся ў 2016 годзе. У кастрычніку таго ж года ў іх нарадзілася дачка Ксенія, якая ўжо скончыла першы клас.

«Школьны расклад дачкі шмат чаму абавязвае, а прафесія трэнера, як вы ведаеце, звязана з частымі разʼездамі. Мне хочацца надаць больш часу інтарэсам Ксюшы, так што на бліжэйшы год я не стаўлю перад сабой прафесійных задач. Але займаюся адукацыяй, вучуся па спецыяльнасці «дыеталогія і нутрыцыалогіі», – расказвала Домрачава.

У канцы мінулага года спартсменка распавядала, што жыве ў Манака.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў