Дэмсілы бяруць удзел у адкрыцці ІІІ Еўрапейскіх гульняў. Афіцыйны Менск не пусцілі


21 чэрвеня ў польскім Кракаве адбываецца афіцыйнае адкрыццё ІІІ Еўрапейскіх гульняў. Сярод удзельнікаў афіцыйнай цырымоніі ёсць і беларускія дэмакратычныя сілы.

Кракаў за некалькі гадзінаў да адкрыцця спартовага мерапрыемства «Kraków-Małopolska 2023 European Games». Кракаў, Польшча. 21 чэрвеня 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Еўрапейскія гульні праводзяцца з 2015 года. Упершыню іх прымаў Азербайджан, а ў 2019 годзе спаборніцтвы прайшлі ў Менску. Тады іх афіцыйна адкрываў Аляксандр Лукашэнка.

Кракаў за некалькі гадзінаў да адкрыцця спартовага мерапрыемства «Kraków-Małopolska 2023 European Games». Кракаў, Польшча. 21 чэрвеня 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Агулам Беларусь выдаткавала на мінулыя Еўрапейскія гульні Br 540 млн (каля $ 265 млн), з іх з бюджэту было выдзелена Br 266 млн (каля $ 130 млн).

Кракаў за некалькі гадзінаў да адкрыцця спартовага мерапрыемства «Kraków-Małopolska 2023 European Games». Кракаў, Польшча. 21 чэрвеня 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

За медалі сёлета паспрачаюцца 7 тысяч спартоўцаў з 48 краінаў. Колькасць краінаў-удзельніц знізілася (удзел у гульнях не бяруць Беларусь і Расея), але ўдвая вырасла колькасць дысцыплінаў. Большасць з іх, але не ўсе, алімпійскія.

Hавiны
Беларускіх і расейскіх спартоўцаў не дапусцяць да ІІІ Еўрапейскіх гульняў у Польшчы
2023.01.27 14:34

Еўрапейскія алімпійскія камітэты (ЕАК) не дапусцілі ўдзелу беларускіх і расейскіх спартоўцаў у Еўрапейскіх гульнях 2023 года з прычыны агрэсіі рэжымаў дзвюх краін супраць Украіны.

Пры гэтым на адкрыццё гульняў запрошаныя прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Беларусь на адкрыцці гульняў будуць прадстаўляць палітык Павел Латушка, вольныя спартоўцы: баксёр Іван Ганін, самбіст Сцяпан Папоў, лучніца Карына Казлоўская, футбаліст Аляксандр Хацкевіч і былы генеральны сакратар «БАТЭ» Міхаіл Залеўскі.

Павел Латушка за некалькі гадзінаў да адкрыцця спартовага мерапрыемства «Kraków-Małopolska 2023 European Games». Кракаў, Польшча. 21 чэрвеня 2023 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

«Гэта вельмі важны знак, які адасобіць тых спартоўцаў і функцыянераў, якія падтрымліваюць рэжым, якія падтрымліваюць агрэсію супраць Украіны, ад вольных спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту, якія выступаюць супраць агрэсіі, якую развязала Расея пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Гэта прэцэдэнт. Ён вельмі важны, каб з гэтага прэцэдэнту бралі прыклад арганізатары іншых міжнародных спаборніцтваў», – адзначыў Латушка.

Аб’ектыў
«Полымя міру» Еўрагульняў азарыла Менск… каб згаснуць!
2019.06.18 23:03

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў