Дзяўчыну арыштавалі на 15 дзён за плакат у пакеце


Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў на 15 дзён арышту 26-гадовую Таццяну Нямкевіч за тое, што 20 траўня яна вырашыла выказаць салідарнасць з рэдакцыяй TUT.by, пішуць валанцёры на канале «Вясна назірае».

Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала дзяўчыну паводле артыкулу 24.23 КаАП РБ за «несанкцыянаваную акцыю» – паводле пратаколу, дзяўчына і яшчэ два чалавекі пікетавалі ў менскай Асмалоўцы, падсудная трымала у руках плакат «TUT Асмалоўка».

Ды падсудная Таццяна Нямкевіч заявіла, што плакат ляжаў у пакеце, які яна трымала ў руках, а падчас затрымання яна наогул размаўляла па тэлефоне. Дзяўчына выказала здагадку, што міліцыянты заўважылі плакат, бо пакет быў паўпразныстым – маглі пабачыць яскравыя літары.

Затрыманне здымалі сведкі:

Назіральнікі перадалі такі дыялог адваката са сведкам-міліцыянтам:

– Вы сказалі, што Нямкевіч выказвала свае палітычныя настроі, а што тут палітычнага?

– Сайт TUT.by носіць прамы палітычны характар.

– Наколькі я ведаю, супрацоўнікі TUT.by былі затрыманыя не па палітычных справах.

– Я ж вам сказаў, TUT.by носіць палітычны характар у Рэспублікі Беларусь.

Hавiны
Кірыл Валошын пра сітуацыю з сэрверамі TUT.by: «Гэта падобна на рэйдарскі захоп»
2021.05.21 17:15

АА belsat.eu

Стужка навінаў