Сяргей Міхалок пастанавіў аднавіць «Ляпіс Трубяцкі»


Знаны беларускі музыка ды заслужаны артыст Украіны паведаміў пра аднаўленне легендарнага гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў эмацыйным і нецэнзурным відэа ў Instagram.

Фота: lyapis.by

Былы лідар праектаў «Brutto» і «Drezden» заявіў, што пастанавіў спыніць дзейнасць «Ляпісаў» якраз у 2014 годзе, пасля ўварвання на Данбас і акупацыі Крыму. Міхалок адзначыў, што менавіта ў той момант ён «стаміўся быць лакшары-гопнікам». Але цяпер лічыць, што стары праект мусіць вярнуцца, каб «узарваць мозг» і «падтрымаць братоў».

У сваім звароце Міхалок перадаў украінцам, якія змагаюцца, «вітанні» ад беларусаў і адзначыў, што яны разам маюць ісці да перамогі.

belsat.eu

Стужка навінаў