У Гомлі дзеці паказалі свет, вылеплены з гліны


Цэнтральная бібліятэка Гомля адчыніла свае дзверы для керамічных твораў і керамічных спробаў. Мастачка Тамара Дзмітрыева паказвае тут уласныя працы і працы сваіх вучняў.

Паводле керамісткі ды правадніцы ў гліняную філасофію для ўсіх гэтых дзяцей, гліна – гэта першааснова. «Аснова культуры ляжыць у гліне. Гэта быў самы даступны матэрыял для малявання на паверхні – гліняныя таблічкі, перадача тэксту; для стварэння скульптурных кампазіцыяў, у першую чаргу цацачак для дзяцей. Але мы забываем, якія гліняныя дамы будавалі – пачынаючы з Украіны, Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, і заканчваючы Афрыкаю, дзе хмарачосы на 9 паверхаў збудаваныя з гліны».

{movie}У Гомлі дзеці паказалі свет, вылеплены з гліны |right|16696{/movie}

Выстава мае рамантычную назву – «Старажытная і вечна маладая гліна». Апроч прафесійных працаў Дзмітрыевай, тут цікава адкрываць для сябе гліняны свет вачыма дзяцей – наведнікаў студыі «Архітэктура, дызайн, лепка» пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёну.

Распавядаюць вучні Тамары Дзмітрыевай.

«Я зляпіў лунаход, сабачку, бульдозер», – кажа хлопчык.

«Царква заўсёды стаіць у цэнтры вёскі. Таму мне прыйшло ў галаву зляпіць яе – каб вёска была з царквою», – зазначае дзяўчынка.

Афармляў глінянае свята музыкаю фолкавы гурт «Ягорава гара».

Іншыя тэмы: У Горадні адчынілася выстава па выніках двухтыднёвага пленэру, на якім мастакі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Грузіі, Расеі ды Арменіі малявалі горад над Нёмнам. У менскім кінатэатры «Перамога» – тыдзень сучаснага шведскага кіно: у праграме тры дакументальныя, адзін ігравы і адзін дзіцячы фільм з перакладам на беларускую мову. Гурт «Sounduk» і Ганна Хітрык прывіталі лета канцэртам на даху.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

https://youtu.be/7UCbwIZ5h74

Глядзі таксама
Каментары