Instagram-старонка Лявона Вольскага прызнаная «экстрэмісцкай»


Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іншых, у яго трапіў Instagram-акаўнт Лявона Вольскага.

Bulbamovie 2023
Лявон Вольскі выступае на фестывалі беларускага кіно «Бульбамуві». Варшава, Польшча. 24 лістапада 2023 года.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Рашэнне аб прызнанні Instagram-старонкі Вольскага «экстрэмісцкай» прыняў суд Ленінскага раёну Берасця 19 снежня. У лістападзе «экстрэмісцкім» быў прызнаны Telegram-канал спевака.

Таксама ў Спіс дадалі:

  • Telegram-каналы і чаты «Альгердава Хата», «Mikola Dziadok», «Парламентский Канал», «Creative Association of Anti-fascists», «Biełaruś Irredenta», «Полк Калиновського», «Беседка блоговизоров (ЧАТ)», «Беларускія медыкі ў Польшчы»;
  • Instagram старонкі «belarus2belarus», «ganc_chas.bу», «Першы Рэгіён», «supermovaby»;
  • Старонкі ва «Укантакце» «ОГП | Сторонники Объединенной гражданской партии», «ГАНЦЕВИЧИ ONLINE»;
  • Facebook старонкі «Пагоня Гродна», «Путь бульбаша», «Ганцевичский час»;
  • Старонка ў «Х» «Novy Cas/Новы час»;
  • Старонкі ў «Аднакласніках» «Николай Масловский», «ПЕРШЫ ПІНСКІ»;
  • TikTok-старонкі «Святы Байструк КОЛА-КОЛЯ», «Свабоду палітвязням».
Hавiны
У дзіцячым лагеры Беларусі вучаць гульні «Суд над экстрэмізмам»
2023.12.06 10:57

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў