Тэлеграм-канал Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкім»


Тэлеграм-канал беларускага спевака Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкім». Адпаведнае рашэнне прыняў суд Лідскага раёну 28 лістапада.

Лявон Вольскі.
Фота: Лявон Вольскі / Telegram

«Ну вось і прыляцелі. Адпісвайцеся, пакуль не позна», – напісаў Лявон Вольскі ў сваім канале.

Рэакцыя Лявона Вольскага на навіну аб прызнанні ягонага тэлеграм-канала «экстрэмісцкім»

Акрамя таго, «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі наступныя рэсурсы:

  • Telegram-каналы «Екологiчна Платформа», «ЖИЛИЩНО-КОММУНАЛЬНАЯ. ПУХОВИЧИ ДЛЯ ЖИЗНИ», «Народны дэпутат»;
  • Instagram-старонка «talaka_in_italia»;
  • старонка ва «Укантакце» «Николай Масловский»;
  • TikTok-старонкі «anatoykoipe», «Андреевич».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў