Беларусам прыходзяць фэйкавыя лісты «пашпартнага цэнтру» новай Беларусі


Некаторым беларусам пачалі прыходзіць электронныя лісты быццам бы ад імя «валанцёрскай службы праекту новага нацыянальнага пашпарта Беларусі» з прапановаю пакінуць персанальныя звесткі дзеля «невялікага сумоўя». Гэта фэйк рэжыму Лукашэнкі, паведамляе прадстаўніцтва замежных справаў Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Як можа выглядаць пашпарт новай Беларусі.
Крыніца: Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі / Telegram

Такім чынам сілавікі хочуць сабраць персанальныя звесткі беларусаў, адзначае прадстаўніцтва замежных справаў АПК.

«У праекту новага нацыянальнага пашпарта Беларусі няма ніякай валанцёрскай службы. Мы не збіраем і не плануем збіраць аніякія персанальныя звесткі беларусаў праз інтэрнэт і звязвацца праз Gmail.

Калі вам хтосьці напісаў ад імя Прадстаўніцтва / Кабінету / Офісу / «пашпартнага цэнтру», перад тым як адказваць, зазірніце ў афіцыйныя сацыяльныя сеткі Прадстаўніцтва па замежных справах, Абʼяднанага пераходнага кабінету Беларусі і кіраўніцы Кабінету Святланы Ціханоўскай. Толькі там публікуецца афіцыйная інфармацыя аб праекце новага нацыянальнага пашпарта Беларусі!» – піша прадстаўніцтва.

Як выглядае фэйкавае паведамленне.
Крыніца: прадстаўніцтва замежных справаў АПК

Раней рэжым неаднаразова дасылаў фэйкі нібыта ад імя плану «Перамога». Потым сілавікі сцвярджалі, што затрымалі тых, хто адгукнуўся на ілжывыя паведамленні.

Разбор
Пашпарт Новай Беларусі: дзейсны дакумент ці прыгожы сувенір з Пагоняй?
2024.01.26 17:56

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў