У Партугаліі заявілі пра стварэнне Новарасейскай Рэспублікі ды папрасілі абароны ў Пуціна (відэа)


Ля амбасады Расеі ў Лісабоне сабралася група людзей, якія казалі пра парушэнне правоў расейскамоўных людзей у Партугаліі і скандавалі: «Расея, Расея!».

Расейскамоўнае насельніцтва ў Партугаліі стварыла Новарасейскую Лісабонскую Рэспубліку, якая просіць у Пуціна абароны і далучэння да Расеі – такую акцыю правялі ля расейскага пасольства ў Лісабоне прадстаўнікі мясцовай украінскай дыяспары, падае «Еспресо TV».

{movie}Ля амбасады Расеі ў Лісабоне сабралася група людзей, якія скандавалі: «Расея, Расея!» |right|16114{/movie}

«Гэтыя майданаўцы, што дайшлі нават да Лісабону, сталі такія нахабныя, што шэпчуць, каб нас тут змушалі вучыць партугальскую мову. Мы, расейскія сыны, і нас змушаюць вучыць нейкія там мовы. Не будзе гэтага ніколі», – крычалі ля пасольства.

Мэта акцыі – высмеяць маскоўскую хлусню аб недатычнасці спецслужбаў Расеі да сепаратыстаў ва Украіне.

МЯ, паводле espreso.tv, belsat.eu

Стужка навінаў