Краматорск робіцца другім Славянскам


У «Студыі «Белсат» – беларускі журналіст Зміцер Галко, які яшчэ ўчора быў у палоне сепаратыстаў, а сёння – на свабодзе і працуе ў Данецку.

«За кіламетраў 16 ад Данецку, дзе раней быў пост ДАІ, цяпер вайсковы блокпост нібыта з украінскімі вайскоўцамі ды міліцыянтамі, але пад сцягам гэтак званай Данецкай Народнай Рэспублікі ды сцягам колераў георгіеўскай стужкі – у кампаніі з рушэнцамі. Таму сітуацыя дзіўная. Улады відавочна вядуць двайную гульню», – адзначае журналіст.

{movie}Краматорск робіцца другім Славянскам |right|16036{/movie}

Паводле Змітра Галка, у Данецку няма адчування безуладдзя, горад жыве сваім жыццём, але адчуваецца сітуацыя чакання: «Як сказалі мне сепаратысты каля абласной адміністрацыі, на іхную думку, Ахметаў перакінуўся на бок Украіны. Яны зрабілі гэтую выснову з таго, што на апошнім матчы каманды «Шахтар», каманды Ахметава, фанаты вывешвалі ўкраінскія сцягі. Сепаратысты казалі, што ён нібыта іх «кінуў». Аднак я не думаю, што ён іх ўжо кінуў, ён – у чаканні. Бо сепаратысты – галоўны козыр у ягоных руках у размове з цэнтральнай уладаю».

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў