Як захоплівалі Крым




На «YouTube» з’явілася справаздача дзеянняў расейскіх войскаў на паўвостраве. Відэазапіс носіць назву «Справаздача па выніках выканання задачаў атраду № 0900 у перыяд з 22 лютага да 28 сакавіка 2014 на тэрыторыі АР Крым».

У справаздачы паказваюцца схемы захопу будынку Савету Міністраў, штурму штабу ВМС Украіны, вайсковага гарнізону ў горадзе Бельбек ды іншых аб’ектаў. На здымках бачна, што ў штурме ўдзельнічаюць прафесійныя вайскоўцы, якія маюць досвед захопу будынкаў.

{movie}Акупацыя Крыму вачамі расейскіх жаўнераў |right|15961{/movie}

Відэаматэрыял запісаны як вучэбна-метадычны дапаможнік для сілаў спецназу.

Відэа змяшчае здымкі памяшканняў з бункеру камандавання СПА Украіны на паўвостраве, якія да нядаўняга часу былі засакрэчаныя. Акрамя кадраў штурму запіс змяшчае тактычныя схемы штурму, зробленыя на аснове спадарожнікавай фатаграфіі аб’екту.

Да якой сілавой структуры належыць спецпадраздзяленне, не ўсталявана.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў