Палітзняволенага блогера Сяргея Коршуна больш за месяц утрымліваюць у ШІЗА


Блогера тэлеграм-каналу «Армия с народом» і былога супрацоўнік міліцыі Сяргея Коршуна ўжо 38 дзён бесперапынна ўтрымліваюць у штрафным ізалятары за «парушэнне правілаў унутранага распарадку». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Сяргей  Коршун. Крыніца: prisoners.spring96.org

Сяргея Коршуна затрымалі ў ліпені 2020 у межах справы па арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») па падзеях 29 траўня ў Горадні. Аднак потым артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293 КК («Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»).

Менскі абласны суд 7 траўня 2021 прысудзіў Сяргею чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Коршун быў пазбаўлены спецыяльнага звання «капітан міліцыі запасу».

Цягам дзесяці гадоў Коршун служыў у міліцыі, але каля дзесяці гадоў таму сышоў па ўласным жаданні ў званні капітана. У маі КДБ унёс яго ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў