У Валожыне за «здраду дзяржаве» затрыманы каталіцкі святар – «Хрысціянская візія»


У Валожыне (Менская вобласць) затрыманы ксёндз Генрых Акалатовіч, пробашч мясцовага касцёлу Святога Язэпа ў Валожыне. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

Ксёндз Генрых Акалатовіч.
Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

Крыніцы «ХВ» сцвярджаюць, што затрыманне адбывалася ў межах крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Святару амаль 70 гадоў, ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Ён мае патрэбу ў медычным назіранні і пастаянным прыёме лекаў.

У 2013 годзе паводле гэтага ж артыкулу абвінавачваўся іншы каталіцкі святар, ксёндз Уладзіслаў Лазар, які паўгода правёў у СІЗА КДБ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў